Вывучаем беларускую мову разам

 Навошта дзіцяці вывучаць беларускую мову?

 Самае дарагое ў жыцці - тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова - сувязнае звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. Маўленчае развіцце дзяцей дашкольнага ўзросту ў Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская выступае для іх як другая. Дзеці мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

     У сувязі з гэтым, сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадскасці, любоў да Радзімы.

     Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, з радасццю на ей размаўляць. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас - педагогах і бацьках. Вялікае значэнне тут мае асабісты прыклад дарослых. Трэба ўвесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, навучыць адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць. Ступень авалодання як роднай, так і другой мовай у дзіцячым узросце ў многім залежыць ад таго, наколькі поўна і правільна дзіця засвоіла іх на пачуццевым узроўні. Пачуцце роднай мовы набываецца ў працэсе штодзенных зносін з іншымі людзьмі.

     Нам, дарослым, неабходна дапамагчы нашым дзецям авалодаць беларускай мовай, выхоўваць іх добрымі, разумнымі, дапытлівымі, церплівымі і ўважлівымі да ўсяго. Толькі з дапамогай дарослых нашы дзеці засвояць нашу родную беларускую мову, назву краіны - Рэспубліка Беларусь, і тое, што ўсе мы - беларусы!
       
     

Дзень беларускага маўлення

подробнее...

"Вывучаем разам беларускую мову"

подробнее...

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

подробнее...

Развіваючае відэа для дзяцей

подробнее...