Дзень беларускага маўлення

Паважаныя бацькі!

Кожную пятніцу ў нашым дзіцячым садку - 

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ.

У гэты дзень усе мы, супрацоўнікі ўстановы і выхаванцы, стараемся выкарыстоўваць у зносінах як мага больш беларускіх слоў. Калі ласка, прыходзячы раніцай у дзіцячы сад, скажыце "Добрай раніцы!", "Дзякуй!", "Калі ласка!", а ўвечары - "Да пабачэння!" Давайце будзем разам далучаць нашых дзетак да беларускай мовы, такой прыгожай і непаўторнай!