Мини-музей "Беларуская хатка"

     З 2013 года ва ўстанове дашкольнай адукацыі працуе этнаграфічны музей "Беларуская хатка". Ён быў створаны намаганнямі ўсяго калектыва Дзяржаўнай установы адукацыі "Бараўлянскі яслі-сад №1”, выхаванцамі і іх бацькамі.  Этнаграфічны музей пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі, распрацоўваюцца разнастайныя экскурсіі і мерапрыемствы. Тут можна не толькі пачуць цікавую гісторыю пра старыя рэчы, а і ўбачыць работы сучасных умельцаў: цацкі-свістулькі, дэкаратыўныя пано, гліняны посуд і шмат іншых вырабаў. Тут дзеці і з беларускай казкай пазнаёмяцца, і ў народную гульню пагуляюць, і песню родную пачуюць.

Мэта: адраджэнне ў выхаванні дашкольнікаў патрыятызму, як найважнейшай духоўна-маральнай і сацыяльнай каштоўнасці, з дапамогай выхавання любові да роднага краю; знаёмства з культурнымі традыцыямі беларускага народа, бытам, звычаямі, фальклорам, святочным календаром.

Задачы:

  • Уключыць дзяцей і бацькоў у творчы працэс па стварэнні і папаўненню міні-музея;
  • Забяспечыць бяспечныя, псіхалагічна-камфортныя, эстэтычныя і здароўезберагальных ўмовы;
  • Спрыяць фарміраванню уяўленняў аб формах традыцыйнага сямейнага ўкладу;
  • арыентаваліся сям'ю на духоўна - маральнае выхаванне дзяцей;
  • Фарміраваць пачуццё любові да Радзімы на аснове вывучэння беларускіх народных традыцый;
  • Раскрыць праз прадметы, экспанаты выставы, экспазіцыі ў даступнай форме унікальную гісторыю сваёй Радзімы.
  • Знаёміць з беларускім народным фальклорам.
  • Развіваць асабістыя якасці дзяцей сродкамі музейнай педагогікі.
  • Выхоўваць беражлівыя адносіны да культурнай спадчыны сваёй краіны, развіваць пачуццё гонару за свой народ.

    Дашкольнікі адчуваюць сваю датычнасць да міні-музею: яны ствараюць тэматычныя вырабы на занятках, прыносяць з дому экспанаты. У міні-музеях можна і трэба ўсё памацаць. Тут дзіця - сааўтар, творца экспазіцыі. Прычым не толькі ён сам, але і яго тата, мама, бабуля і дзядуля. Наш міні-музей - вынік зносін, сумеснай працы выхавальніка, дзяцей і іх сем'яў.

   Прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў сумесных музейных мерапрыемствах з'яўляецца паказчыкам эфектыўнага супрацоўніцтва педагогаў з сем'ямі, пры якім бацькі паступова ад назіральнікаў педагагічнага працэсу перайшлі да пазіцыі ініцыятараў і актыўных удзельнікаў.

   Праз арганізацыю прадметна-развіваючага асяроддзя, якое спрыяе развіццю дзіцяці і садзейнічае яго спазнавальнай актыўнасці, прывіваем любоў да свайго народа, далучаем да нацыянальнай культуры, выхоўваем эстэтычны густ.

    

     

 

Видео. Экскурсия в мини-музей "Беларуская хатка"