Беларускія лічылкі

Ішла кошка па раялі, Наступіла на педалі I ад болю закрычала: — Мяу!

 

Ішла кукушка міма сеці, А за ёй пішчалі дзеці. Кук-мак, кук-мак, Выбірай адзін кулак. Ку-ку, ку-ку, Прынімай адну руку.

 

Ішоў баран Па крутым гарам, Вырваў траўку, Палажыў на лаўку. Хто яе возьмець, Той вон пойдзець.

 

Ішоў кот праз сто варот, Дайшоў да канца, Знайшоў кацяня, Мяў!

 

Бегла курка па таку, Па зялёным табаку, Ела сахар і мядок, Адчапіся, каралёк.

 

Дзесяць. У прыцемках прачнуўся месяц. Дзевяць. Дзеці снам і казкам вераць. Восем. Заціш ходзіць па пакосе. Сем. Павячэраў — больш не ем. Шэсць. Цемра дзень у долах есць. Пяць. Зоры ў хвалях рэк дрыжаць. Чатыры. Халадок прысеў на жвіры. Тры. Люляюць стрэлкаліст вятры. Два. Пад коўдрай змроку спіць трава. Адзін. Сон, з казак вытканы, глядзі!

Кінь, кінь, перакінь, Давай далей пабяжым, Цераз воду і агонь, Не дагоніць нас і конь.

 

Кацілася торба З высокага горба, А ў той торбе Хлеб, пшаніца. З кім жадаеш Ты дзяліцца?

 

Кацілася яблычка па агароду I упала прама ў воду. Бульк!

 

Ляцеў воран У трубу чорну. Дым валіць — Табе жмурыць.

 

Нітачка, іголачка, Ці-ці-ці, Уляці.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў зайчык пагуляць, А за зайцам — шэры воўк, Воўк у зайцах знае толк.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў зайчык пагуляць. А за зайчыкам луна, Просіць выйсці калдуна.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў месяц пагуляць, А за месяцам луна — Аставайся ты адна.

Ранішняя лічылка

Адзін. На луг світальны паглядзі. Два. Іскрыцца росамі трава. Тры. Збіваюць россып рос вятры. Чатыры. Вясёлы промень сеў на жвіры. Пяць. Воды ракі са сну бурчаць. Шэсць. Світанак цемру і ўдолах есць. Сем. І я сняданак смачна ем. Восем. Запелі косы на пакосе. Дзевяць. Дзеці ў дзень без хмараў вераць. Дзесяць. Да ночы спіць дрымотнік-месяц.

Ранішняя “ўмывайка”

Вада-вадзіца, памажы памыцца! Памыем тварык, каб ззяў, як ліхтарык. І ясныя вочкі, каб усё было бачна. І салодкія вусны, каб елася смачна. І носік, каб кветачкі водар давалі. І вушкі, каб голас матулі пазналі. І шчочкі, каб ірдзелі світаннем. Дзякуй, вадзіца-вада! Да спаткання!

Вячэрняя лічылка

Дзесяць. У прыцемках прачнуўся месяц. Дзевяць. Дзеці снам і казкам вераць. Восем. Заціш ходзіць па пакосе. Сем. Павячэраў — больш не ем. Шэсць. Цемра дзень у долах есць. Пяць. Зоры ў хвалях рэк дрыжаць. Чатыры. Халадок прысеў на жвіры. Тры. Люляюць стрэлкаліст вятры. Два. Пад коўдрай змроку спіць трава. Адзін. Сон, з казак вытканы, глядзі!

Хадзіў буська па балоту, Ён шукаў сабе работу. Шукаў, шукаў, не знайшоў I заплакаў дый пайшоў.

 

Эны-бэны, фіны, лёк, Сам Пятровіч бліны пёк. Пёк, пек, не дапёк, Схапіў шапку дый уцёк.

 

Я сядзеў, чытаў газету, Нехта выпусціў ракету. Раз, два, тры — Гэта, верна, будзеш ты.

 

— Заяц-месяц, Дзе ты быў? — У лесе. — Што рабіў? — Лыкі драў. — Куды клаў? — Пад калоду. — Выйдзі вон із карагоду!